ПАМЯТИ АНАТОЛИЯ СТЕЦКЕВИЧА-ЧЕБОГАНОВА


26 марта 2019 года после тяжелой неизлечимой болезни ушел из жизни известный исследователь, писатель, меценат, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь Анатолий Васильевич Стецкевич-Чебоганов.

Многие годы Анатолий Васильевич занимался исследованием своего рода. И это исследование, как отмечал сам Анатолий Васильевич, со временем переросло в изучение истории Отечества. За годы самоотверженного труда изучено более 40 древних дворянских родов.


“Река моя! Родовод мой! Вы не канули в Лету! Судьбе было угодно, чтобы я стал летописцем вашим”, – отмечал Анатолий Васильевич, который своим основательным генеалогическим исследованием вернул нас, белорусов, к родовой памяти. Основным духовным делом жизни по созданию книжной энциклопедии по генеалогии не только своего рода, но и белорусского дворянства, он показал каждому из нас пример любви и уважения к собственным предкам, к собственной семье, к родным корням и истокам.


Потомок древнего дворянского рода, исследователь белорусской культуры, автор серии книг под общим названием “Я – сын Ваш: Летопись белорусской шляхты”, издание которых осуществлялось по благословению Высокопреосвященнейшего Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси Филарета.


С 2011 по 2018 год книги Анатолия Стецкевича-Чебоганова выходили в издательстве “Белорусская Православная Церковь” – на русском языке, в редакции журнала “Роднае слова” – на белорусском. Всего вышло 7 фундаментальных томов, из которых читатели узнали о жизненном пути представителей древних дворянских родов Беларуси, среди которых Стецкевичи, Сацкевичы-Стецкевичи герба “Костеша”, Карафа-Корбуты герба “Корчак”, Некрашевичи герба “Любич”, Татуры герба “Донброва”, Севруки герба “Курч”, Керножицкие герба “Юноша”, Моствиловичи герба “Доленга”, Артишевские герба “Роля”, Сыцько герба “Остоя”, Казановичы герба “Гржимала”, Тычины гербов “Тучинский” и “Тржаска”, Ждановичи-Гуриновичи герба “Любич”, Забелло герба “Топор”, Глинские, Лиходеевские, Глинские-Лиходиевские гербов “Глинский”, “Ястребец”, “Ясенчик”; мещанские роды Казанкины и Чебогановы и др.


Летописью-гимном родной земле, ее многовековой истории и простым, обычным и знаменитым людям своего Отечества стали книги “Я – сын Ваш” Анатолия Стецкевича-Чебоганова, за что трудолюбивый исследователь и хранитель отечественного культурного наследия получил специальную премию Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства. Исследование Анатолия Стецкевича-Чебоганова высоко оценено известными отечественными и зарубежными учеными, творческой общественностью.


Честный, интеллигентный, светлой души Человек, многое сделавший для сохранения белорусской культуры, восстановления храмов и возведения памятников, для возвращения забытых имен…

И пусть наша белорусская земля, которую он любил и почитал как родной сын будет для него пухом, а Всевышний уготовит для него Царствие Небесное.


Верится, что дело, начатое Анатолием Васильевичем, найдет достойное продолжение у последователей.



Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў

Вяртанне да вытокаў

«Роднае слова», 02/2012



ІВАШКЕВІЧЫ ГЕРБА «ГАЗДАВА»


Мая пра...прабабуля Ірына Самуілаўна Івашкевіч нарадзілася ў сярэдзіне XVIII ст., а дакладней — у 1739 г. Жылі яе бацькі ў засценку Трасцянец, што пад Слуцкам, былі прыхаджанамі Пагосцкай царквы. Ірына Самуілаўна выйшла замуж за паручніка Войска Польскага, Рыгора Аляксандравіча Тарасевіча.

Па легендзе, род Івашкевічаў бярэ пачатак ад Івашкі прыкладна з 1430 г. У Івашкі быў сын Войтах (1465 — 1506), які валодаў маёнткам Чакіняны Ашмянскага павета. З архіўных дакументаў вынікае, што ў Войтаха была жонка Альжбэта, якая здала ў арэнду 30.12.1506 г. двор Чакіняны Ашмянскага павета Яну Любчу за 250 коп грошаў літоўскіх. Сына Войтаха і Альжбэты, які быў баярынам, звалі Янам. Нарадзіўся ён прыкладна ў 1485 г. Сын Яна, таксама Ян, баярын ашмянскі, нарадзіўся ў 1511 г., па прывілеі 1550 г. валодаў маёнткамі Студзянец і Пятрышчава Радашковіцкай парафіі Мінскага ваяводства. Названыя маёнткі перайшлі ў валоданне да Янавага сына Базыля, аршанскага баярына, які быў удзельнікам Лівонскай вайны (1558 — 1583) і за ваенныя заслугі атрымаў герб «Газдава».

Прадзед Ірыны Самуілаўны, Марцін, сын Базыля Івашкевіча, быў генералам Мінскага ваяводства. З прывілея караля польскага і Вялікага Княства Літоўскага Уладзіслава Чацвёртага, актыкаванага 8 красавіка 1648 г. у Мінскім земскім судзе, нам вядома, што Марцін Івашкевіч валодаў маёнткамі ў Радашковіцкай парафіі, быў вядомым і аўтарытэтным чалавекам.

Шляхта ў той час добра ведала свае правы і ўмела іх адстойваць. Нам удалося выявіць шэраг дакументаў, з якіх вынікае, што дзед Ірыны Івашкевіч, Ян, разам з братамі Філонам і Васілём, а таксама іншымі шляхцічамі звярталіся да караля Яна-Казіміра, каб пацвердзіць сваё валоданне маёнткамі ў Радашковіцкім старостве, на што атрымалі прывілей караля: «Маёнткі гэтыя рознымі падаткамі абцяжараныя, а падаткі не адпавядаюць павіннасцям. Таму вышэйзгаданыя шляхцічы патрабуюць разабрацца з надзённай несправядлівасцю і паведамляюць, што валоданні іх падараваныя па старажытным праве і належаць да староства радашковіцкага на той падставе, што хоць гэтыя правы пасля нашэсця войскаў непрыяцеля на Вялікае Княства Літоўскае забраныя, але арыгінальныя дакументы ў канцылярыі нашай былі прадстаўлены Янам Шымкевічам, з якіх відаць, што нябожчыкам Жыгімонтам Аўгустам I, пасля смерці князёўны Вярэйскай Гінтаўты, апошняй радашковіцкай старасцянкі, у 1550 г. маёнткі гэтыя аддадзены продкам тых асоб, якія згаданыя ў гэтым прывілеі за ваенную службу, заслугі і доблесць, праяўленую ў баях і ў бітвах.

Таму, мы, кароль, радныя паны і ўраднікі, прызнаючы просьбу вышэйзгаданага спадчыннага права іх, забяспечваем маёнткі гэтыя і згаджаемся, што яны падлягаюць толькі воінскай службе і ніякім судом не маюць права падвяргацца і патрабаванням не падлягаюць, але падвяргаюцца толькі гродскаму і земскаму судам, як шляхцічы, як яны, так і нашчадкі іх, якія належаць да шляхецкага рыцарскага саслоўя.

Маёнткамі сваімі маюць права валодаць без умяшальніцтва нашых каралеўскіх пасрэднікаў, а таксама маюць права аддаць, падарыць, закласці, перадаць касцёлу, адмовіць без усялякай прэтэнзіі з боку радашковіцкіх старастаў, выконваць воінскую павіннасць нароўні з іншымі абывацелямі ваяводства і падаткі, сеймам устаноўленыя, плаціць.

У чым, уласнаручна падпісаўшы, пячатку Вялікага Княства Літоўскага прыкласці загадалі.

Дадзена ў Менску 08.05.1664 <...> прыкладзеная пячатка вялікая Вялікага Княства Літоўскага, а подпіс каралеўскімі словамі: Ян-Казімір, кароль. Другі подпіс тымі словамі: Андрэй-Казімір Гелгуд, каралеўскі сакратар».

Браты Ян, Філон і Васіль Івашкевічы судзіліся з панам Самуэлем База Стратовічам, пра што сведчыць яго пратэст, актыкаваны 26.10.1669 г. у Мінскім гродскім судзе. Яны падалі скаргу ў Ашмянскі гродскі суд на Гелену Глебавічавую аб учыненых ёю стратах і прысваенні моргавага пакосу ў вотчынным маёнтку Будзішкі або Космавічы Ашмянскага павета. Разам са шляхтай браты скардзіліся на віленскую ваяводзіну Глебавічаву за прыгнёт і патрабаванне падаткаў з вольнай шляхты, якая жыла ў той час у юрысдыкцыі Радашковіцкага староства, што пацвярджаў ліст ад 08.07.1670 г. караля Міхаіла.

Бацька Ірыны, Самуіл Івашкевіч, купіў разам з братамі Адамам і Васілём 12 студзеня 1729 г. у Яна і Паўла Сымонавічаў Няронскіх зямлю ў засценку Селішча Зазоўскі Навагрудскага ваяводства, а потым пераехаў у Трасцянец Слуцкага павета.

А цяпер звернемся да пастановы Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу аб дваранскім паходжанні роду Івашкевічаў ад 10 снежня 1802 г., дзе сказана: «Прозвішча гэтае мае герб «Газдава» (у чырвоным полі дзве лілеі: адна ўверх, а другая ўніз звернутыя, так злучаныя паміж сабой карэннямі, што здаюцца адной лілеяй; павязка іх жоўтая, на шлеме пяць паўлінавых пёраў, а над імі такая ж лілея), з найстаражытнейшых часоў, будучы абароненай кляйнотам шляхетнасці, карысталася ўсімі правамі, гэтымі прывілеямі і прэрагатывамі...

Івашкевічы адзінакроўныя са Станіславам суддзёй Другога дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні шамбелянам польскага двара і Феліцыянам лоўчым ваўкавыскім Івашкевічамі, якія здаўна мелі зямельную ўласнасць у Мінскім ваяводстве, гербам «Газдава» ўшаноўваліся і лічыліся бясспрэчнай шляхтай. <...> Паходжанне шляхецкага роду прозвішча народжаных Івашкевічаў дастаткова па праве даказана». Іншыя ж даследаванні паказваюць, што прозвішча гэтае было моцна звязана з многімі найстаражытнейшымі родамі, у тым ліку і з Радзівіламі, што прадстаўнікі роду Івашкевічаў годна несласваё імя ва ўсе стагоддзі і праз усе ліхалецці.

Цікавы той факт, што прабабуля вядомага беларускага вучонага віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі Сцяпана Міхайлавіча Некрашэвіча Ірына Сямёнаўна паходзіла з роду Івашкевічаў. Яго прадзед Самуіл Нікіфаравіч Некрашэвіч 8 студзеня 1822 г. вянчаўся з Ірынай Івашкевіч у Пагосцкай Срэценскай царкве. Вядома, што іх сведкамі пры вянчанні былі жыхар засценка Кулакі Павел Кулакоўскі і жыхар фальварка Віктарын, родны брат Самуіла, Марцін Некрашэвіч. Шлюб засведчаны святаром Іўсцінам Прорвічам.

Ірына Сямёнаўна даводзілася ўнучатай пляменніцай Ірыне Самуілаўне Івашкевіч, пра...прабабулі аўтара.

Пераклад з рускай мовы.
Аўтар ахвяруе ганарар на развіццё часопіса
Працяг будзе.

Все статьи »