ПАМЯТИ АНАТОЛИЯ СТЕЦКЕВИЧА-ЧЕБОГАНОВА


26 марта 2019 года после тяжелой неизлечимой болезни ушел из жизни известный исследователь, писатель, меценат, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь Анатолий Васильевич Стецкевич-Чебоганов.

Многие годы Анатолий Васильевич занимался исследованием своего рода. И это исследование, как отмечал сам Анатолий Васильевич, со временем переросло в изучение истории Отечества. За годы самоотверженного труда изучено более 40 древних дворянских родов.


“Река моя! Родовод мой! Вы не канули в Лету! Судьбе было угодно, чтобы я стал летописцем вашим”, – отмечал Анатолий Васильевич, который своим основательным генеалогическим исследованием вернул нас, белорусов, к родовой памяти. Основным духовным делом жизни по созданию книжной энциклопедии по генеалогии не только своего рода, но и белорусского дворянства, он показал каждому из нас пример любви и уважения к собственным предкам, к собственной семье, к родным корням и истокам.


Потомок древнего дворянского рода, исследователь белорусской культуры, автор серии книг под общим названием “Я – сын Ваш: Летопись белорусской шляхты”, издание которых осуществлялось по благословению Высокопреосвященнейшего Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси Филарета.


С 2011 по 2018 год книги Анатолия Стецкевича-Чебоганова выходили в издательстве “Белорусская Православная Церковь” – на русском языке, в редакции журнала “Роднае слова” – на белорусском. Всего вышло 7 фундаментальных томов, из которых читатели узнали о жизненном пути представителей древних дворянских родов Беларуси, среди которых Стецкевичи, Сацкевичы-Стецкевичи герба “Костеша”, Карафа-Корбуты герба “Корчак”, Некрашевичи герба “Любич”, Татуры герба “Донброва”, Севруки герба “Курч”, Керножицкие герба “Юноша”, Моствиловичи герба “Доленга”, Артишевские герба “Роля”, Сыцько герба “Остоя”, Казановичы герба “Гржимала”, Тычины гербов “Тучинский” и “Тржаска”, Ждановичи-Гуриновичи герба “Любич”, Забелло герба “Топор”, Глинские, Лиходеевские, Глинские-Лиходиевские гербов “Глинский”, “Ястребец”, “Ясенчик”; мещанские роды Казанкины и Чебогановы и др.


Летописью-гимном родной земле, ее многовековой истории и простым, обычным и знаменитым людям своего Отечества стали книги “Я – сын Ваш” Анатолия Стецкевича-Чебоганова, за что трудолюбивый исследователь и хранитель отечественного культурного наследия получил специальную премию Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства. Исследование Анатолия Стецкевича-Чебоганова высоко оценено известными отечественными и зарубежными учеными, творческой общественностью.


Честный, интеллигентный, светлой души Человек, многое сделавший для сохранения белорусской культуры, восстановления храмов и возведения памятников, для возвращения забытых имен…

И пусть наша белорусская земля, которую он любил и почитал как родной сын будет для него пухом, а Всевышний уготовит для него Царствие Небесное.


Верится, что дело, начатое Анатолием Васильевичем, найдет достойное продолжение у последователей.



Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў

Вяртанне да вытокаў

Працяг.Пачатак у № 7.

«Роднае слова», 07/2011



ГЛІНСКІЯ І ГЛІНСКІЯ-ЛІХАДЗІЕЎСКІЯ ГЕРБАЎ «ГЛІНСКІЯ» І «ЯСТРАБЕЦ»


Герб «Ястрабец» роду Глінскіх-Ліхадзіеўскіх.

З завяшчання ад 29 жніўня 1693 г. маёй пра...прабулі Евы Адамаўны з Глебкаў Забэлы вядома, што яе маці Марыяна паходзіла з княжацкага роду Глінскіх-Ліхадзіеўскіх: «...у Імя Айца і Сына і Духа Святага ды збудзецца воля Яго Святая. Амінь. Я, Ева Адамаўна Глебавічаўна Пятрова Забэлава, зямянка Яго Каралеўскай Вялікасці Навагрудскага ваяводства ў стане цяжкай хваробы, але застаючыся пры цвярозым розуме і памяці, пакідаю апошняй воляй маёй распараджэнне ўласнасць маю, якая ад бацькоў засталася пасля Адама Сяргеевіча Глебкі, а таксама маці маёй спадарыні Марыяны Ліхадзіеўскай, названае Душава Крывое Сяло, што ў Навагрудскім ваяводстве, размеркаваць: якую суму нябожчык бацька адпісаў па духоўным завяшчанні і ўсе мае рухомыя рэчы нікому іншаму, як толькі мужу майму спадару Пятру Забэлу, пажыццёва адпісую, а пасля яго сынам маім спадарам Івану і Казіміру Забэлам на вечныя часы адпісую...»

Душапрыказчыкамі Ева Адамаўна прызначыла сваіх блізкіх родзічаў: дваюраднага брата князя Багуслава Станіслававіча Глінскага-Ліхадзіеўскага і швагра Івана Іржыковіча, якія жылі ў той час у родавых маёнтках Цэпра Лазовічы і Ліходзіевічы (Ліходзічы), усяго за некалькі кіламетраў ад маёнтка Душава Крывое Сяло, куды Ева Адамаўна пераехала ў хуткім часе пасля вяселля ў 1658 г. Усе названыя маёнткі знаходзіліся недалёка ад Клецка і Нясвіжа ў Навагрудскім павеце.

Даследаваннем радаводу князёў Глінскіх займаліся акадэмік М. Ціхаміраў, А. Шэннікаў, А. Нарбут, Б. Папроцкі і інш. Пра іх пісаў таксама і Леў Мікалаевіч Гумілёў у вядомай кнізе «Старажытная Русь і Вялікі стэп». Радавод князёў Глінскіх у некалькіх варыянтах і фрагментах змешчаны ў маскоўскіх радаводных кнігах XVI — XVII стст.

Як лічыў вядомы польскі геральдыст Б. Папроцкі, які жыў у ХVI ст., прадстаўнікі адной з галін князёў Глінскіх узялі прыдомак Ліхадзіеўскія ад назвы свайго маёнтка Ліходзічы ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Глінскія — вядомы княжацкі род, які бярэ пачатак ад Мамая. Па бацькоўскай лініі ён быў нашчадкам кіпчакаўскага хана Акопы з роду Кіятаў, па лініі маці паходзіў ад залатаардынскага цемніка. Узвысіўся пры хане Бердыбеку, нашчадку Чынгісхана, пасля шлюбу з яго дачкой Ханум. З 1357 г. Мамай займаў пасаду беклярбека, адну з дзвюх галоўных у Залатой Ардзе, камандаваў войскам, кіраваў знешнімі сувязямі і вярхоўным судом. Пасля забойства Бердыбека ханам Кульпой у 1359 г. Мамай аб’явіў апошняму вайну. Аднак прэтэндаваць на ханскі трон Мамай не мог, бо не належаў да «залатога роду чынгізідаў» па мужчынскай лініі. Шлюб з дачкой хана зрабіў Мамая членам царскага роду і даваў вялікія магчымасці за выключэннем права на трон.

З 1359 г. да 1370 г. Мамаю прыйшлося ваяваць з дзевяццю ханамі Залатой Арды. Там пачалася так званая Вялікая замятня — вялікая смута. Выкарыстаўшы міжусобную барацьбу за ханства, Мамай фактычна кіраваў Залатой Ардой праз падстаўных ханаў (рускія летапісы называлі іх «мамаевымі царамі»).

Мамай выпусціў манету з надпісам: «Мамай — цар правасудны». У знешняй палітыцы ён арыентаваўся на збліжэнне з Вялікім Княствам Літоўскім і варожа ставіўся да падуладнай яму Маскоўскай Русі. Пачынаючы з 1377 г. становішча Мамая значна пагоршылася: малады хан Тахтамыш пры падтрымцы войскаў Тамерлана пайшоў на заваяванне Залатой Арды. У той жа час і Маскоўская дзяржава актыўна рыхтавалася скінуць больш чым двухсотгадовае ярмо. І вось 8 верасня 1380 г. на Куліковым полі адбылася вырашальная бітва. Войска Мамая было разбіта маскоўскім князем Дзмітрыем Данскім.

Крыху пазней, у верасні 1380 г., на рацэ Калцы прайшла бітва паміж войскам Мамая, аслабленым пасля Кулікоўскай бітвы, і войскам Тахтамыша. Мамай зноў пацярпеў паражэнне і разам з сям’ёй і невялікім атрадам збег у Крым. Там у 1381 г. ён быў забіты нібыта па загадзе хана Тахтамыша.

Прывілей караля Станіслава Аўгуста ад 11.07.1793 г. 
аб узнагароджанні стольніка Мінскага ваяводства Крыштафа Ліхадзіеўскага ордэнам Святога Станіслава.

У Мамая былі два сыны. Адзін з іх — Мансур Кіят, прамы нашчадак Чынгісхана ў адзінаццатым калене па маці Ханум, пасля смерці бацькі працягваў камандаваць змешанымі атрадамі чаркесаў, татараў, славян, нашчадкаў полаўцаў і хазар, якія жылі на Чарнігаўшчыне. Мансур Кіят заснаваў крэпасці Глінск, Глінніца і Палтава. Створанае ім у гэтых краях княства заставалася фармальна незалежным з 1380 г. да 1392 г., хоць у пэўнай ступені залежала ад Вялікага Княства Літоўскага.

Сын Мансура Кіята Алекса прыняў хрысціянскую веру ў 1390 г., яшчэ пры жыцці бацькі. Абрад правёў знакаміты свяціцель Кіпрыян, мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі. Алекса ў хрышчэнні быў названы Аляксандрам. Тады ж быў ахрышчаны пад імем Іван і яго сын.

Унук Мансура Кіята, Іван Аляксандравіч, атрымаў у 1399 г. ад князя Вітаўта тытул князя Глінскага. Яго ўласнасцю ўжо афіцыйна сталі гарады-крэпасці, заснаваныя некалі яго дзедам. Вось што гаворыцца пра гэта ў поўным спісе радаводу Глінскіх пачатку ХVI ст.: «И в те времена случил(о)ся приехати к Киеву Великому Князю Витовту Литовскому и после ко Князю Александру. И просил он Князя Александра и сына его, что похоте служити. И они Князь Иван с отцем своим Александром сотворили хотение Великого Князя Витовта, и приехали в службу к нему, и пошли и били челом ему в службу со своими предреченными тремя городы. И Князь Великий Витовт прия их зело честно не яко слуг, но яко единых сродников своих, и дал им на приказ вотчины волости: Стайку, Хозоров, Сереков, Гладковичи. И Князя Ивана Александровича Великий Князь Витовт женил и дал за него Данилову дщерь Острожского Княжну Настасью».

Як бачым, князь Вітаўт ажаніў Івана Аляксандравіча Глінскага з княжной Анастасіяй, дачкой Данілы Астрожскага. Род Астрожскіх у гісторыі паўднёва-рускіх зямель (Кіеўшчына і Валыншчына) з ХIV ст. і да пачатку ХVII ст. займаў адметнае месца. Ён быў першым і па сваім багацці, і па духоўным і палітычным уплыве як у Вялікім Княстве Літоўскім, так і ў Рэчы Паспалітай.

На працягу амаль стагоддзя, да пачатку XVI ст., вотчына Глінскіх у складзе польска-літоўскай дзяржавы захоўвала многія рысы самастойнага княства. Нашчадкі Алексы хутка амаль цалкам завалодалі землямі ў басейнах рэк Ворскла і Сула і яшчэ шэрагам тэрыторый, сталі найбуйнейшымі магнатамі. Гэтаму спрыяла ўскраіннае становішча рэгіёна ў дзяржаве і слабасць цэнтральнай улады пераемнікаў Вітаўта і Ягайлы.

Калі адзін з сыноў князя Льва Глінскага, Міхаіл, у пачатку XVI ст. стаў фаварытам вялікага князя літоўскага і караля польскага Аляксандра, для роду Глінскіх адкрыўся доступ да высокіх дзяржаўных пасад. Так, у 1505 г. брат Міхаіла, Іван Глінскі, быў прызначаны ваяводам кіеўскім.

Пра ўплывовасць Глінскіх у польска-літоўскай дзяржаве таго часу сведчыць і зварот па дапамогу апошняга хана Залатой Арды Шах-Ахмата. Не дачакаўшыся падтрымкі ад караля Аляксандра, ён накіраваў у 1501 г. ліст князям Глінскім з просьбай паўплываць на караля: «Кияты князья, Мамая истинные дети, там рядом с братом моим королем, а здесь рядом со мной в моем царстве, справа и слева уланы, князья, четыре корачи большие, у меня нет друзей больших и лучших, чем Кияты князья...»

Хан апеляваў да гістарычнай памяці Глінскіх, прызнаваў сваяцтва і разглядаў іх як сваіх пры каралі. Глінскія ж, відаць, яшчэ раней далі падставу для такога звароту, інакш аўтар ліста, апынуўшыся ў ролі прасіцеля, наўрад ці звярнуўся б да іх у падобным тоне. З ліста вынікае, што Шах-Ахмат ведаў Глінскіх як нашчадкаў Мамая, чаго не хавалі і самі князі.

Аднак узвышэнне Глінскіх было нядоўгае. Пасля смерці караля Аляксандра, у 1507 г., вялікі князь Жыгімонт адабраў у Івана Глінскага Кіеўскае ваяводства і замест яго даў Навагрудскае. У грамаце, напісанай з гэтай нагоды, Жыгімонт стараецца паказаць, што такія змены не прыніжаюць гонар князя Івана, які захаваў тытул маршалка і атрымаў месца ў Сейме каля старосты жмудскага. На самай справе, зразумела, што Жыгімонт не хацеў пакідаць Кіеў у валоданні князя Івана, роднага брата князя Міхаіла Глінскага, які, як і яго прапрадзед, планаваў аднавіць уласнае княства.

Міхаіл Глінскі ў 1507 г. адкрыта ўзняў мяцеж супраць караля Жыгімонта. У пачатку 1508 г. ён з братам Васілём аблажыў Менск, але, не меўшы сіл узяць яго, пайшоў да Клецка. Тут браты падзяліліся: Васіль пайшоў на Кіеў, а Міхаіл спустошыў слуцкія і капыльскія воласці і ўзяў Мазыр. Аднак кароль Жыгімонт з’явіўся з войскам у час і вымусіў Глінскіх адступіць.

Міхаіл Глінскі, які ўзначаліў паўстанне, паспрабаваў вызваліць былога хана Шах-Ахмата, разбітага крымчакамі і збеглага да караля, але безвынікова.

Праўнукі князя Івана Аляксандравіча Глінскага, дзеці Льва Барысавіча, Міхайла, Іван, Васіль і Фёдар, пераехалі ў 1508 г. з Літвы ў Маскву і сталі служыць вялікаму князю Васілію Іаанавічу. Цікава, што адзін з братоў, князь Іван Глінскі, не саромеўся насіць родавае імя свайго прашчура і ў летапісах згадваецца як Іван Мамай.

Пасля таго як вялікі князь маскоўскі Васілій Трэці ў 1525 г. скасаваў свой першы шлюб, у студзені 1526 г. ён узяў сабе за жонку дачку Васіля Львовіча Глінскага, асірацелую да той пары княжну Алену. Першым дзіцем у гэтым шлюбе ў жніўні 1530 г. стаў будучы цар Іван Грозны. Пасля смерці мужа Алена Васілеўна стала кіраваць Маскоўскай дзяржавай на правах рэгенткі пры сыне Іване.

Вось такія здараюцца ў гісторыі парадоксы: продак Івана Грознага па лініі бацькі — Дзмітрый Данскі, па лініі маці — Мамай. Гэта пад іх кіраўніцтвам рускія войскі і войскі Залатой Арды сышліся ў бітве на Куліковым полі.

Ну, а дзе ж наша літоўская галіна Глінскіх? Найперш нас цікавяць князі Ліхадзіеўскія, якія лічылі сябе нашчадкамі князёў Глінскіх і называліся Глінскімі-Ліхадзіеўскімі. Праўда, некаторыя гісторыкі адзначаюць недахоп дакументаў той пары, што прама ўказвалі б на роднасную сувязь паміж Глінскімі і Ліхадзіеўскімі. Тым не менш існуюць шматлікія ўскосныя доказы такой сувязі.

Як ужо згадвалася, польскі даследчык Б. Папроцкі сцвярджаў, што тыя Глінскія, якія не пераехалі ў Маскву, узялі прыдомак Ліхадзейскія або Ліхадзіеўскія ад назвы маёнтка Ліходзічы ў Навагрудскім ваяводстве (пад Клецкам).

Думаецца, што няма падстаў не давяраць вядомаму геральдысту ў тым, што князі Глінскія і князі Ліхадзіеўскія — адзін і той жа род, тым больш што Глінскія ў ХV — ХVI стст. адыгрывалі настолькі значную ролю ў Вялікім Княстве Літоўскім і Маскоўскай дзяржаве, што нешта тут зблытаць было б цяжка. Папроцкі толькі канстатаваў вядомы для сучаснікаў факт. Няма таксама прычыны сумнявацца ў родавай памяці князёў Ліхадзіеўскіх, якія называлі сябе яшчэ і Глінскімі.

Падобна, што князь Міхаіл Глінскі ў час мяцяжу невыпадкова рушыў да Клецка, дзе мог спадзявацца на падтрымку родзічаў, якія мелі там маёнткі, а значыць, і ўплыў.

І не дзіўна, што ў 1508 г., пасля паражэння Глінскіх, кароль адабраў у іх маёмасць, землі і маёнткі, у тым ліку ў князя Івана (Барысавіча) і яго пляменнікаў Дзмітрыя Васілевіча і Івана-Юрыя Храмога, тры «палацы» пад Клецкам на карысць князя Фёдара Яраслававіча, назваўшы Глінскіх «здрадцамі».

З-за таго, што многія прадстаўнікі роду Глінскіх з’ехалі ў Маскву, іх родзічам, якія засталіся ў ВКЛ, прыйшлося даказваць адданасць каралю і дзяржаве. Акрамя клятвы вернасці адным з такіх доказаў магло быць змяненне прозвішча або далучэнне да яго геаграфічнага прыдомка. Таму невыпадкова, што менавіта ў той час, у гады каралеўскай няміласці, князь Сямён Іванавіч Глінскі, які валодаў маёнткам Пабоева ў Гро-дзенскім павеце, узяў прыдомак Пабоеўскі. Ну, а ў тых Глінскіх, якія жылі пад Клецкам, быў «палац» Ліходзічы, ад якога яны і прынялі прыдомак Ліхадзіеўскія.

Вывучаючы метрыкі Вялікага Княства Літоўскага і іншыя дакументы, мне ўдалося выявіць, што ў 1522 г. пані Федзькава, дачка князя Івана Васілевіча Храмога (Глінскага), пачала маёмасную спрэчку з Сенькам Палазовічам, намеснікам рэчыцкім: «Господаръ король его милость казалъ про память записати. Жаловала его милости Ѳедьковаѣ, дочъка князя Ивана Хромого, на наместника речицкого пана Сенька Полозовича ѡ томъ: ижъ бы ѡнъ держалъ именьѣ, близкость ее...»

Праз пэўны час знайшоўся прывілей караля Жыгімонта ад 6 мая 1514 г. і яшчэ некалькі дакументаў, з якіх стала вядома, што пані Федзькаву звалі Ганнай і яна была жонкай Федзькі Валынца. Акрамя яе ў князя Івана-Юрыя Храмога была яшчэ дачка Аўдоцця і сын, князь Іван Юр’евіч.

У 1517 г. Ганна разам з мужам Федзькам Валынцом скардзілася на баярына Наўгародскага павета Зубковіча, пасынка яе сястры Аўдоцці:

«Господаръ король казалъ про память записати дело Ивашка Зγбъковича.

Жаловалъ намъ служебникъ пана Троцкого, старосты Жомоитского, пана Станиславовъ Иановича — θедько Волынецъ и жона єго Анна на боiарина нашого Новгородского повету Ивашка Зγбъковича: ижъ бы ωнъ держалъ именьє, ѡтчизнγ тоє-то Анъны, на Цепре. <...> И таiа Анъна, приєхавшы до насъ, до Вильни, зъ сестрою своєю, мачохою єго ωвъдотьєю, того именьiа на немъ не искали. <...>

И тотъ Ивашко поведилъ передъ нами: штожъ тоє именьє єго на Цепре — здрадецкоє, спало на насъ по брате ихъ, кнiази Иване, которы же втекъ былъ съ Глиньскимъ и панъство нашо казилъ; и мы тоє именьє дали ωтцγ єго, не по близъкости жоны ωтца єго, а єго мачохи ωвъдотьи, але зъ ωсобливоє ласки нашоє».

З дакумента вынікае, што сястра Ганны, Аўдоцця, удава Андрэя Зубковіча, мела пасынка Івашку. Брат Ганны і Аўдоцці, князь Іван Юр’евіч, валодаў вотчынным маёнткам Цэпра пад Клецкам.

Праз 12 гадоў змаганне Ганны Глінскай за гэты маёнтак прадоўжылася. У той час яна была замужам у другі раз за баярынам Касцюшкам Федаровічам.

Звернемся да прывілея караля Жыгімонта ад 30 кастрычніка 1529 г.: «...тое именье на реце, на Цепре, под Клецкомъ ему дали со въсим с тым, какъ отецъ его и онъ перъво тог(о) держалъ. А тот лист нашъ вырочный [в] нивечъ есмо оберънули. Маеть Ивашъка Зубъковичъ и его жона, и их дети, и на потомъ будучие их щадки тое именье держати и въжывати со всимъ с тым, што к тому имен(ь)ю здавна и нине прислухает(ь), вечъно и навеки, непорушно, а Костюшко Федорович и его жона Ганна, и их дети, и потомки их не мают(ь) в тое именье ничимъ ся уступати...»

А вось прывілей ад 30 лістапада 1529 г.: «...Ивашъко положыл перед нами привилей нашъ, што данъ на тое имен(ь)е отцу его, въ котором привили стоит(ь) выписано, иж первей тое именье держалъ брат жоны Костюшъковы, княз Иван Юревичъ, которого ж князя Ивана сестра рожоная была за отцом его, и коли он зрадил нас, г(оспо)д(а)ря, и пошол зъ зрадцою нашимъ, князем Михайлом Глинским, в тот часъ отецъ его Андрей просилъ в насъ того именья по близкости жоны своее».

Дык хто ж з князёў Глінскіх з’яўляецца родапачынальнікам Ліхадзіеўскіх або Глінскіх-Ліхадзіеўскіх? Лічу, што гэта быў князь Іван Васілевіч Глінскі-старэйшы (беспатомны), які першым у родзе пачаў звацца Ліхадзіеўскім. Гэтае меркаванне пацвярджаецца і тастаментам ад 18 красавіка 1551 г. князя Івана Васілевіча Ліхадзіеўскага (зноў жа князя, зноў жа беспатомнага Івана Васілевіча, які таксама меў брата Івана Васілевіча!), уладальніка маёнтка Алекавічы пад Клецкам, куды ўваходзілі «сеножати на Цеперском болоте...». А як вядома, пляменнік Івана Васілевіча Глінскага, Іван, сын Івана-Юрыя Храмога Глінскага, валодаў маёнткам Цэпра пад Клецкам.

Такім чынам, відавочна, што браты князі Іваны Глінскія Васілевічы, якія валодалі маёнткамі пад Клецкам, у тым ліку Цэпрай, і браты князі Іваны Васілевічы Ліхадзіеўскія, якія там жа мелі маёнткі і валодалі названай Цэпрай, — адны і тыя ж асобы.

Згадкі пра княжацкі род Ліхадзіеўскіх упершыню сустракаюцца ў перапісе войска літоўскага 1528 г., дзе ёсць імя князя Івана Ліхадзіеўскага, які «ставил коня от замка господарского Новогородского».

Як сёння вядома, у князя Івана-Юрыя Храмога Глінскага былі дочкі Ганна і Аўдоцця, а таксама сын, уладальнік маёнтка Цэпра пад Клецкам, князь Іван, які ў дакументах называецца «здрадцаю» за тое, што падтрымаў мяцеж Міхаіла Глінскага супраць польскага караля Жыгімонта І.

Верагодна, што сынамі Івана-Юрыя Храмога Глінскага былі таксама Ждан і Аляксандр Іванавічы, князі Ліхадзіеўскія, якія, паводле дакументаў 1559 — 1578 гг., адсудзілі маёнтак Алекавічы свайго дзядзькі князя Івана Васілевіча Ліхадзіеўскага (як мы лічым, князя Івана Васілевіча Глінскага-старэйшага) у Івана Аляксандравіча Салтана.

Нельга адмаўляць магчымасць і таго, што бацькам князёў Ждана і Аляксандра Іванавічаў Ліхадзіеўскіх мог быць князь Іван Юр’евіч, сын Івана-Юрыя Храмога Глінскага, бо браты маглі называць князя Івана Васілевіча Ліхадзіеўскага дзядзькам як яго ўнучатыя пляменнікі.

Існуе шмат дакументаў XVII — XVIII стст., з якіх відаць, што маёнтак Цэпра знаходзіўся ва ўласнасці князёў Глінскіх-Ліхадзіеўскіх. З пратэстацыі ад 8 жніўня 1735 г. князя Стэфана-Казіміра Ліхадзіеўскага на навагрудскага ротмістра Міхаіла Крышылоўскага вынікае, што спадчынны маёнтак Цэпра Глазовічы ў Навагрудскім ваяводстве раней належаў продку Стэфана-Казіміра, князю Ждану Іванавічу Ліхадзіеўскаму: «...земель в имении Цепра Глазовичи Новогрудского воеводства, наследование которым истец проводит от своего предка и первого владельца Ждана князя Лиходеевского, по котором оставшиеся восемь сыновей это имение Глазовичи для своего дедичного владения на равные восемь частей между собой разделив...»

Як пацвярджае выпіс з актавай кнігі навагрудскага земскага суда, у 1659 г. князь Вацлаў-Кліменцій (Іванавіч) з Глінскіх-Ліхадзіеўскіх, каралеўскі зямянін Навагрудскага ваяводства, прадаў родзічу, князю Станіславу Глінскаму-Ліхадзіеўскаму, паўвалокі зямлі Сямёнаўшчызна ў маёнтку Глазовічы (Цэпра): «...который тот лист за сознаньем особы верху мененое до книг земских новогородских уписан, с которых и сес выпис под нашей врадовой печатью его милости Станиславу князю Глинскому Лиходзеевскому есть выдан. Писан у Новогородку».

Вяртацца да прозвішча Глінскія князі Ліхадзіеўскія пачалі ў першай палове XVII ст. Як здаецца, тут магла адыграць пэўную ролю гістарычная сітуацыя: у пачатку XVII ст. маскоўская галіна Глінскіх па мужчынскай лініі згасла, па жаночых лініях растварылася праз нашчадкаў сярод іншых княжацкіх родаў. Такім чынам, прозвішча Глінскіх, галоўных ворагаў польскай кароны на працягу ўсяго XVI ст., ужо ў пачатку XVII ст. перастала раздражняць польска-літоўскую эліту.

Першае ж згадванне ў дакументах князёў Глінскіх-Ліхадзіеўскіх сустракаецца ў купчай ад 10 лютага 1659 г., па якой Вацлаў Ліхадзіеўскі прадаў зямлю ў Лазовічах пад Клецкам свайму родзічу «Станиславу князю Глинскому Лиходеевскому». Зразумела, што не ў дзень напісання дакумента яны ўзгадалі, што паходзяць з Глінскіх. Ды і для суддзі, старосты дзевяніскага Яна Керсноўскага, падсудка Яна Корсака і пісара Юрыя Пратасовіча — ураднікаў судовых земскіх, думаецца, вяртанне прозвішча Глінскіх не было навіною, іначай подпісы свае пад дакументам яны наўрад ці паставілі б.

Відаць, сто гадоў — не такі ўжо працяглы гістарычны тэрмін, каб княжацкі род мог забыцца на свае карані і першапачатковае прозвішча.

Чытаем пастанову Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 14 жніўня 1800 г. пра княжацкае паходжанне роду Глінскіх-Ліхадзіеўскіх герба «Ястрабец», дзе гаворыцца: «...представлен вывод фамилии урожденных Глинских-Лиходзеевских Крыштофом Глинским-Лиходзеевским стольником Минским, кавалером Ордена Святого Станислава подписанный, из которого вывода следует, что фамилия Лиходзеевских, употребляющая герб „Ястребец“: золотая подкова, обращенная шипами вверх, в середине ее крест, в шлеме над короной ястреб, с поднятыми крыльями, с бубенчиками, держит такую же подкову, берет свое начало от князей тверских Глинских. <...> Крыштоф, князь Лиходзеевский, ныне выводящийся, кровный потомок князей Лиходзеевских, получил во владение имение за занимаемую должность. По привилею найяснейшего короля Августа года 1773 стражник минский, далее по привилеям того же короля городничий минский, чашник, позднее стольник Минского воеводства. Награжден Орденом Святого Станислава, от короля его милости украшенный находился в 1792 году на сеймике от жителей Минского воеводства, председателем гражданской комиссии избран был и занимал другие должности.

Фамилию урожденных князей Лиходзиевских на линии урожденным Крыштофом князем Лиходзиевским стольником Минским подписанную, как то брата родного выводящегося Тадеуша князя Лиходзиевского ротмистра, как и потомство его Яна князя Лиходзиевского на линии изложенной за родовитую древнюю шляхту, единокровную от князей тверских [Глинских] русских идущую, провозглашаемых оных и оных в родословную книгу дворян Минской губернии в первый класс князей вносим».

Князь Крыштаф Ліхадзіеўскі, стольнік мінскі, сын мечнікаў навагрудскіх князя Антонія Габрыэлавіча Ліхадзіеўскага і Вікторыі Шаблавінскай, не меў нашчадкаў і ўсю сваю маёмасць у тры мільёны польскіх злотых завяшчаў як блізкім, так і дальнім родзічам. Сярод іх былі чатыры родныя пляменнікі, дзеці брата, мінскага ротмістра Тадэвуша Ліхадзіеўскага. Замужнім пляменніцам Кацярыне Свентарэцкай і Францішцы Хельхоўскай, а таксама на той час незамужняй Ганне Ліхадзіеўскай пакінуў па 30 тысяч серабром: «...каб пасля смерці маёй пакінуць дапамогу, памяць і сродкі да існавання суіменнікам маім Ліхадзіеўскім. Не распускаючы таго адарэння, з’яўляюцца яны для мяне ці блізкімі, ці дальнімі сваім паходжаннем, дастаткова маю ад таго заспакаення ў душы маёй, што людзям бедным пакідаю і раздзяляю капітал пажыццёва для прадстаўніцтва майго імені, што быў адзін Ліхадзіеўскі... усё... ахвярую нашчадкам...» А вось пляменніка Яна Крыштоф Ліхадзіеўскі пазбавіў спадчыны. Чаму? Здавалася б, зусім нядаўна падпісаў дакументы і атрымаў пастанову Мінскага дэпутацкага дваранскага сходу на зацвярджэнне ў Сенаце таго ж пляменніка ў княжацкай годнасці Расійскай імперыі. Што здарылася праз пяць гадоў, застаецца толькі здагадвацца...

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў.

Пераклад з рускай мовы.
Аўтар ахвяруе ганарар на развіццё часопіса
Працяг будзе.

Все статьи »