ПАМЯТИ АНАТОЛИЯ СТЕЦКЕВИЧА-ЧЕБОГАНОВА


26 марта 2019 года после тяжелой неизлечимой болезни ушел из жизни известный исследователь, писатель, меценат, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь Анатолий Васильевич Стецкевич-Чебоганов.

Многие годы Анатолий Васильевич занимался исследованием своего рода. И это исследование, как отмечал сам Анатолий Васильевич, со временем переросло в изучение истории Отечества. За годы самоотверженного труда изучено более 40 древних дворянских родов.


“Река моя! Родовод мой! Вы не канули в Лету! Судьбе было угодно, чтобы я стал летописцем вашим”, – отмечал Анатолий Васильевич, который своим основательным генеалогическим исследованием вернул нас, белорусов, к родовой памяти. Основным духовным делом жизни по созданию книжной энциклопедии по генеалогии не только своего рода, но и белорусского дворянства, он показал каждому из нас пример любви и уважения к собственным предкам, к собственной семье, к родным корням и истокам.


Потомок древнего дворянского рода, исследователь белорусской культуры, автор серии книг под общим названием “Я – сын Ваш: Летопись белорусской шляхты”, издание которых осуществлялось по благословению Высокопреосвященнейшего Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси Филарета.


С 2011 по 2018 год книги Анатолия Стецкевича-Чебоганова выходили в издательстве “Белорусская Православная Церковь” – на русском языке, в редакции журнала “Роднае слова” – на белорусском. Всего вышло 7 фундаментальных томов, из которых читатели узнали о жизненном пути представителей древних дворянских родов Беларуси, среди которых Стецкевичи, Сацкевичы-Стецкевичи герба “Костеша”, Карафа-Корбуты герба “Корчак”, Некрашевичи герба “Любич”, Татуры герба “Донброва”, Севруки герба “Курч”, Керножицкие герба “Юноша”, Моствиловичи герба “Доленга”, Артишевские герба “Роля”, Сыцько герба “Остоя”, Казановичы герба “Гржимала”, Тычины гербов “Тучинский” и “Тржаска”, Ждановичи-Гуриновичи герба “Любич”, Забелло герба “Топор”, Глинские, Лиходеевские, Глинские-Лиходиевские гербов “Глинский”, “Ястребец”, “Ясенчик”; мещанские роды Казанкины и Чебогановы и др.


Летописью-гимном родной земле, ее многовековой истории и простым, обычным и знаменитым людям своего Отечества стали книги “Я – сын Ваш” Анатолия Стецкевича-Чебоганова, за что трудолюбивый исследователь и хранитель отечественного культурного наследия получил специальную премию Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства. Исследование Анатолия Стецкевича-Чебоганова высоко оценено известными отечественными и зарубежными учеными, творческой общественностью.


Честный, интеллигентный, светлой души Человек, многое сделавший для сохранения белорусской культуры, восстановления храмов и возведения памятников, для возвращения забытых имен…

И пусть наша белорусская земля, которую он любил и почитал как родной сын будет для него пухом, а Всевышний уготовит для него Царствие Небесное.


Верится, что дело, начатое Анатолием Васильевичем, найдет достойное продолжение у последователей.



Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў

Вяртанне да вытокаў

Працяг.Пачатак у № 7.

«Роднае слова», 06/2011



РЭУТЫ ГЕРБА «ГАЗДАВА»


Герб «Газдава» роду Рэутаў.

Старажытны род Рэутаў пакінуў значны след у гісторыі Полацкай зямлі.

Як вынікае з архіўных матэрыялаў, карані яго ідуць з «года тысяча дзевяностага, аднак ён павінен быць больш старажытным». Вядома, што ў XVIII ст. вылучылася мінская галіна роду, прадстаўнікі якой жылі каля Слуцка. Гэта мае прамыя продкі.

Падчас даследавання мне пашанцавала: у метрычных кнігах пагосцкай Іаана-Прадцечанскай царквы, што добра захаваліся з канца XVIII ст., знайшоўся важны запіс: «7 кастрычніка 1817 года бралі шлюб жыхар засценка Іздрашава, прыхаджанін чыжэўскай Пакроўскай царквы Самуіл Якаўлеў Корбут, 20-ці гадоў, і дачка жыхара засценка Залессе Аляксандра Рэута, Ірына, 15-ці гадоў. Сведкі — Павел Тарынскі і Якаў Рэут». Шлюб Самуіла і Ірыны быў засведчаны святаром Мацвеем Шпілеўскім у пагосцкай Срэценскай царкве.

Самуіл Якаўлевіч Карафа-Корбут — прадзед маёй бабулі Марыі Аляксандраўны.

Знайшоўся запіс і пра нараджэнне будучай жонкі Самуіла Ірыны Аляксандраўны Рэут. Чамусьці пры хрышчэнні 13.07.1802 г. у пагосцкай Іаана-Прадцечанскай царкве святаром Сцяпанам Прорвічам мая пра...прабабуля названа Аленай, хоць усё жыццё яе звалі Ірынай. Відаць, што быў пэўны недагляд і з боку хросных бацькоў дзяўчынкі — Мацвея Крышэвіча і Алены Тарынскай.

Ірына Рэут, у шлюбе Карафа-Корбут, пражыла ўсяго 34 гады, памерла ад ліхаманкі. Паспела нарадзіць ажно васьмярых дзяцей, і апошнім з іх быў мой прапрадзед Платон Самуілавіч Карафа-Корбут, пра што ёсць запіс у адной з метрычных кніг пагосцкай царквы Слуцкага павета: «18 лістапада 1831 года нарадзіўся і ахрышчаны Платон. Бацькі: дваране засценка Залессе Самуіл Якаўлеў Корбут і Ірына Аляксандраўна (Рэут)».

Сярод продкаў Ірыны — Саламаніда Томкаўна Геталт, якая паходзіла, як і графы Тышкевічы, са зна-камітага кіеўскага баярскага роду Каленікавічаў-Мішкавічаў. З гэтага роду ў другой палове XV ст. і ў пачатку XVІ ст. выйшлі некалькі першаіерархаў праваслаўнай царквы: Грыгорый [Паўлавіч] — мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі, Іван [Каленікавіч] — архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра (яго жонкай была княгіня Агаф’я Глінская), Яўфімій [Акушкавіч] — архіепіскап Полацкі, Анастасія — ігумення Полацкая (яе мужам быў Дзебра Каленікавіч, які загінуў у бітве з татарамі ў 1509 г.).

У XIV ст. род Каленікавічаў-Мішкавічаў уваходзіў у найбліжэйшае акружэнне вялікага князя Свідрыгайлы.

Род Рэутаў герба «Газдава» прызнаны ў дваранстве пастановай Віцебскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 11.02.1819 г., зацверджаны ўказам Герольдыі № 3496 ад 28.05.1828 г., дзе сказана: «...происхождение сих же Реутов с 1420 года, в котором по составленному смотровому регистру и во время производимой Ягеллою ея критиками войны, Реуты упоминаются, а именно от Богдана Реута 1773 года генваря 28 дня в выводовом определении Полоцкого провинциального земского суда помещенные, каковые изъясняются 1580 года привиллегия короля Баторего после забратия архива, во время нападения, по прошению полоцких послов гг. Оникия Корсака подкомория и Юрия Котовицкого чиновников полоцких с изъяснением причин пропажи всех крепостей воеводства Полоцкого в церкви Святой Софии сложенных, пожалованная при всех правах и свободах дворянских...»

У той жа пастанове гаворыцца пра шматлікія ўладанні Рэутаў на Полаччыне, Віцебшчыне, Смаленшчыне, у Літоўскіх землях і нават у Кароне Польскай. Мелі яны адзіны герб «Газдава», які быў вядомы з 1140 г., атрыманы ў Польшчы за рыцарскія справы.

Гісторыя паходжання герба «Газдава» адносіцца да часоў Уладзіслава I (1080 — 1102), караля польскага. Тады жыў рыцар, у бітвах загартаваны, па імені Газдава. Сам кароль здзіўляўся яго адвазе і мужнасці і заўсёды памятаў пра яго подзвігі, а аднойчы за чарговы геройскі ўчынак пажалаваў простаму рыцару дзве сярэбраныя лілеі (сімвал каралеўскай улады) з тым, каб яны вечна ўпрыгожвалі яго герб, ахінаючы сваім нябесным святлом. Вось так і выглядае герб «Газдава»: дзве лілеі — уверх і ўніз скіраваныя, звязаныя жоўтым паскам, складзеныя так канцамі, што адна з іх вылучаецца ў чырвоным полі, у нашлемніку — пяць паўлінавых пёраў і на іх таксама лілея...

У XVІ — XVІІ стст. Рэуты вылучаліся значнымі пасадамі і мелі вялікі ўплыў на Полаччыне. Яны лічылі, што іх род паходзіць ад Монарта [Міхаіла] — харунжага вендзенскага, які меў шматлікія заслугі перад Айчынай, за што атрымаў прывілеі і ўзнагароды, у тым ліку і ад караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя. Знаходзіўся ў спісе рэвізіі полацкай шляхты за 1552 г.: «Поведили люди двора Черевятского... Они жъ поведали... тые земли сынъ пана Станислава Глебовича, Миколай, продал земенину Полоцкому Михаилу Ревуту, а тот Ревутъ продалъ небожъчыку князю Конъстантыну Острожскому».

Як відаць з тэксту, Монарт меў яшчэ адно імя — Міхаіл. Яго сыны таксама ўзгадваліся ў тым жа спісе рэвізіі: «Подле тое городня... пановъ Михайловичов Реутовичов с Прудины».

Аднаго з сыноў Міхаіла Рэута назвалі Анзельмам. Гэта вынікае з дакументаў дваранскага сходу, але з першакрыніц-метрык ВКЛ вядома, што ў яго было яшчэ адно імя — Грыгорый, бо ўжо яго сын згадваецца як Багдан Грыгор’евіч. Багдан быў шчаслівым бацькам шасці сыноў. Як вядома з дакументаў таго часу, яны былі «абаронены зямельнай уласнасцю, якая дасталася як па бацькоўскай, так і па мацярынскай лініі, — маёнткі Рукшэнічы, Глыбокае, Хральковічы, Здановічы, Латыголь, Прудзіны, Сліяшчыніцы, Жарнікі, Вайлевічы, Дубеі, Сверзна, Набярэзне і Крупы ў Полацкім ваяводстве».

Справа Мінскага дваранскага сходу пра дваранскае паходжанне роду Рэутаў герба «Газдава»

Багдан Рэут з жонкай Саламанідай Томкаўнай з Геталтаў пакінулі названыя маёнткі ў спадчыну сынам Грыгорыю, Раману, Мікалаю, Фёдару, Андрэю і Васілю. Пра жонку Багдана можна яшчэ дадаць, што яна была ўнучкаю Геталта (Андрэя) Каленікавіча, прапраўнучкаю Каленіка Мішкавіча, намесніка звенігародскага, пуціўльскага і северскага ў часы кіравання князя Свідрыгайлы.

Старонка з сямейнага спіса шляхты Слуцкага павета за 1796 г., дзе пазначаны Ян Станіслававіч Рэут з жонкай Тэафілай Макавецкай — дзед і бабуля Ірыны Аляксандраўны Карафа-Корбут (Рэут).

Сыны Рэута неаднаразова судзіліся з Полацкім езуіцкім калегіумам за возера Цётча ў Полацкім ваяводстве, а яшчэ мой продак Мікалай разам з братамі аспрэчваў у 1592 г. у Полацкага езуіцкага калегіума правы на валоданне Спаскім Глыбокім. Гэтая частка сяла Глыбокае, па дэкрэце караля Стэфана ад 22.03.1584 г., раней належала полацкаму Спаскаму манастыру. Справу разглядаў кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІІ, які пацвердзіў права на карыстанне езуітамі гэтай часткай сяла, але загадаў удакладніць межы і пэўную колькасць зямлі вярнуць Рэутам. Пры разглядзе гэтай справы прысутнічалі канцлер ВКЛ Леў Сапега і пісар ВКЛ Яраш Валовіч: «А так мы, г(о)с(по)д(а)ръ, прослухавши тое справы, выдечы то, ижъ стороны колеиумъ Полоцкого досыть достаточне право показалосе на село Спаское Глубокое, и сама то сторона сознавала, ижъ в тое село Глубокое не въступуютьсе, с тое прычины тое село Спаское Глубокое водле першого дэкрету продка нашого вечными часы до колеиумъ Полоцкого присужаемъ, и на увезанье в тое село Глубокое дворенина нашого тамъ зъсылаемъ. Ино ижъ спор былъ межи сторонами, естли бы тые вси селища, которые меновите в манъдате нашомъ [о]писаны, до того села Спаского Глубокого належали, [я]ко жъ з выписовъ [о]тъ [о]йцовъ езуитовъ покладаныхъ показалосе то, ижъ ихъ имъ Рэутове боронили, с тыхъ причинъ узнанье тое самое розницы на комисары нашы [о]тъсылаем, которые тамъ зъехавши на перед мають того догледети, если тые селища в манъдате нашомъ [о]писаны суть села Спаского Глубокого, и если Рэутове ку кривъде [о]тъцовъ езуитовъ вступуютьсе в то, што дєкретомъ продка нашого славное памети корол[я] его м(и)л(ос)ти Стэ[ф]ана звышъ помененымъ до колеиумъ Полоцкого присужоно, и за ихъ добровольнымъ поступеньемъ в держанье водле листу ув[а]жчого, перед нами покладаного, подано было, и, досмотревъши того, мають ихъ в томъ розъсудити и въси иные розницы зъ стороны кгрунтовъ и пожитковъ того села Спаского Глубокого межи ними успокоити. Што про паметь до книгъ нашыхъ канъцл[е]рэйскихъ естъ записано. На што и сесь дэкретъ под печатью нашою [о]тъцомъ езуитомъ Колеиумъ Полоцъкого выданъ естъ. Писанъ у Варшаве на Сойме вальномъ, Лета [о]тъ нарожєнь[я] сына Божэго тисеча п[я]тьсот деветьдес[я]тъ второго м(е)с([я])ца [о]ктебра деветънадцатого дн[я].

Левъ Сапега, канъцлер Великог(о) Кн[я]з(ства) Литовского [Я]рошъ Воловичъ, писарь».

Адзін з сыноў Багдана Рэута, Раман, быў асабліва вядомай асобай. Пра яго згадваецца ў Баркулабаўскім летапісе: «Того ж року 1585. У пост Филипов у пущи Сидоровской его милость князь Богдан Соломерецкий побил лосей десять великих, а вепров диких великих осмь, где тепер село Сутоки и Махова. Того ж року Василей Сескович з уряду зьехал, а пан Роман Ревут на вряд Баркулабовский наехал».

Сёння, абапіраючыся на шматлікія дакументы тых часоў, мы можам зразумець, чаму Рамана прызначылі баркулабаўскім старастам. Пэўна, таму, што, акрамя ўласных якасцей, ён быў блізкім родзічам Баркулаба Корсака, чыя маці, Мар’я Геталт, гаспадыня Баркулабава, даводзілася цёткай маці Рамана, Саламанідзе Томкаўне Геталт.

Праз пяць гадоў Раман Рэут па прывілеі караля Жыгімонта ІІІ атрымаў пасаду падстолія Полацкага ваяводства: «Жыкгимонтъ Третий Божъю м(и)л(о)стью король польский [о]знаймуемъ симъ листомъ нашымъ всимъ, кому бы то ведати належало. Ижъ мы, г(о)с(по)д(а)ръ, маючы ласкавый взгл[я]дъ на веръные и цнотъливые служъбы земенина нашого воеводъства Полоцкого Романа Реута, которые [о]нъ з молодости летъ своих продъком нашымъ, королемъ их м(и)л(о)сти польскимъ и великимъ кн([я])земъ литовъским, такъ же и Речы Посполитой, никоторое потребы военъное не мешкиваючы и не литуючы здоровъ[е] и маетъности своее, зъ себе [у]казовалъ, а хотечы ему знакъ ласки нашое г(о)с(по)д(а)ръское [о]казати и въ перодъ до служъбъ нашых г(о)с(по)д(а)ръских и земъских тымъ хутъливъшого способити, дали есьмо и симъ листомъ нашымъ ему даемъ вр[а]д земъский подстольство у воеводстве Полоцъком. Маеть Романъ Реутъ тымъ вр[а]домъ подстольскимъ въ воеводъстве Полоцъкомъ справовати и местъце свое часу соймиковъ водъле права заседати, и [о] потребах Речы Посполитое зданье свое подавати, такъже тежъ всякое учъстивости и владзы, тому враду належачое, ужывати ажъ до жывота своего альбо до лепъшого [у]патрень[я] нашого г(о)с(по)д(а)ръского. И на то дали есьмо Роману Реуту, подстолему нашому, сей нашъ листъ с подписомъ руки нашое г(о)с(по)д(а)ръское, до которого на тверъдость и печать нашу прытиснути есьмо росказали. Писанъ у Варъшаве, Лета Божъего нарожень[я] тисеча п[я]тъсотъ деветъдес[я]того, м(е)с([я])ца маръца двадцать второго дн[я].

Подпис руки г(о)с(по)д(а)ръское [Я]рошъ Воловичъ, писар».

Займаючы значныя пасады ў Полацкай і Віцебскай землях, Раман Рэут неаднаразова згадваецца ў шматлікіх дакументах той пары. Вядома, што яго жонкай была Гелена са знакамітага роду Садоўскіх.

Брат Рамана, Мікалай, як і іх бацька Багдан, быў багаты на нашчадкаў і меў чацвярых дзяцей: Валяр’яна, Канстанціна, Яраша, Андрэя, майго прамога продка, і дачку Марыну.

Захаваўся тастамент, пакінуты Марынай Рэут, што пацвярджае выпіс з актавай кнігі Полацкага земскага суда ад 23.02.1623 г.: «Во имя Оица и Сына и Светого Духа, Бога в троицы единого станъсе ку вечнои памети воля его светая, амин. Я, Марина Миколаевъна Реутовна Стефановая Новицкая, земянка г(оспо)д(а)рская воеводства Полоцког(о), будучы на сей час от пана бога всемогущого хоробою объложоною навежоная, а ведаючы о том зъ словъ самог(о) г(о)с(по)да Исуса Христа, Бога избавителя своег(о), иж онъ нас напоминаючи мовит рачыт, абы есмо завжды готовыми были, кгды ж не ведаемъ часу, а ни годины, я теды хотечы готовость свою отказать. А будучы еще пры зуполъном розуме и доброи здровой памети своеи на прод душу мою поручаю пану Богу всемогущому в руки его святые и Хрысту сыну Божому збавителеви и одкупителеви своему, которыи для нас грешных волъную на кресте муку принят рачылъ. А тело мое грешъное, ижъ естъ зъ земли сотворено в землю знову отдано быти маетъ...»

У адпаведнасці з тастаментам, Марына наказала мужу Стэфану Навіцкаму пахаваць яе па грэчаскім (праваслаўным) абрадзе, адпісала мужу пяцьдзясят коп літоўскіх грошай, а сыну Грыгорыю і дочкам Крысціне і Галене — сто коп грошай літоўскіх, якія яны павінны былі падзяліць паміж сабою пароўну.

Сын Мікалая Рэута, мой продак Андрэй, жыў у Полацкім ваяводстве, удзельнічаў у полацкіх сеймах, што пацвярджаецца загадам караля Жыгімонта ў 1615 г. прыбыць у Полацк на сейм. Цікавы той факт, што за рыцарскую годнасць і подзвігі «ў час Маскоўскай вайны» прывілеем польскага караля Уладзіслава IV у 1635 г. Андрэй Рэут атрымаў маёнтак Уткіна ў Смаленскім ваяводстве.

Фрагмент з метрычнай кнігі пагосцкай Іаана-Прадцечанскай царквы Слуцкага павета, дзе 13 ліпеня 1802 г. зафіксавана нараджэнне Алены (Ірыны) Карафа-Корбут (Рэут), бабулі Аляксандра Платонавіча Карафа-Корбута.

Андрэю таксама пашчасціла на сыноў, якіх у яго было чацвёра. Аднаго са спадчыннікаў назвалі Станіславам, ён стаў родапачынальнікам галіны Рэутаў, што асталявалася пад Слуцкам. Вядома, што Станіслаў удзельнічаў у баявых дзеяннях пад Навагрудкам, і ў той час у яго прапалі дакументы «от нападения вражеских войск в году 1732-м». Станіслаў пакінуў пасля сябе трох сыноў — Яна, Дамініка і Грыгорыя.

З трох братоў прамыя адносіны да нашага роду мае Ян. З пасямейных спісаў шляхты Слуцкага павета за 1796 г. стала вядома, што разам з жонкай Тэафілай са знакамітага роду Макавецкіх Ян жыў у засценку Залессе і быў прыхаджанінам пагосцкай Іаана-Прадцечанскай царквы. У іх было пяцёра сыноў: Аляксандр, Грыгорый, Даніэль, Ян і Якуб. Менавіта ім і іх дзецям выпаў гонар абжываць мінскія землі, якія яны набылі ў Ігуменскім і Слуцкім паветах ад «народжанага Масальскага і генерала Быстрама».

Вядома, што 30 студзеня 1799 г. Аляксандр Янавіч Рэут вянчаўся ў яроміцкай Раство-Багародзіцкай царкве з дваранкай засценка Мардвілавічы Ефрасінняй Крукоўскай. У іх было восем дзяцей, трэцяй з якіх 13 ліпеня 1802 г. нарадзілася мая пра...прабабуля Ірына Рэут.

...Вось такімі паўсталі перад намі жыццёвыя лёсы некаторых прадстаўнікоў слаўнага роду Рэутаў. Няпростымі былі дарогі, што прывялі іх з берагоў Дзвіны і віцебскага Паазер’я на Случчыну, якая стала роднай.

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў.

Пераклад з рускай мовы.
Аўтар ахвяруе ганарар на развіццё часопіса
Працяг будзе.

Все статьи »