ПАМЯТИ АНАТОЛИЯ СТЕЦКЕВИЧА-ЧЕБОГАНОВА


26 марта 2019 года после тяжелой неизлечимой болезни ушел из жизни известный исследователь, писатель, меценат, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь Анатолий Васильевич Стецкевич-Чебоганов.

Многие годы Анатолий Васильевич занимался исследованием своего рода. И это исследование, как отмечал сам Анатолий Васильевич, со временем переросло в изучение истории Отечества. За годы самоотверженного труда изучено более 40 древних дворянских родов.


“Река моя! Родовод мой! Вы не канули в Лету! Судьбе было угодно, чтобы я стал летописцем вашим”, – отмечал Анатолий Васильевич, который своим основательным генеалогическим исследованием вернул нас, белорусов, к родовой памяти. Основным духовным делом жизни по созданию книжной энциклопедии по генеалогии не только своего рода, но и белорусского дворянства, он показал каждому из нас пример любви и уважения к собственным предкам, к собственной семье, к родным корням и истокам.


Потомок древнего дворянского рода, исследователь белорусской культуры, автор серии книг под общим названием “Я – сын Ваш: Летопись белорусской шляхты”, издание которых осуществлялось по благословению Высокопреосвященнейшего Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси Филарета.


С 2011 по 2018 год книги Анатолия Стецкевича-Чебоганова выходили в издательстве “Белорусская Православная Церковь” – на русском языке, в редакции журнала “Роднае слова” – на белорусском. Всего вышло 7 фундаментальных томов, из которых читатели узнали о жизненном пути представителей древних дворянских родов Беларуси, среди которых Стецкевичи, Сацкевичы-Стецкевичи герба “Костеша”, Карафа-Корбуты герба “Корчак”, Некрашевичи герба “Любич”, Татуры герба “Донброва”, Севруки герба “Курч”, Керножицкие герба “Юноша”, Моствиловичи герба “Доленга”, Артишевские герба “Роля”, Сыцько герба “Остоя”, Казановичы герба “Гржимала”, Тычины гербов “Тучинский” и “Тржаска”, Ждановичи-Гуриновичи герба “Любич”, Забелло герба “Топор”, Глинские, Лиходеевские, Глинские-Лиходиевские гербов “Глинский”, “Ястребец”, “Ясенчик”; мещанские роды Казанкины и Чебогановы и др.


Летописью-гимном родной земле, ее многовековой истории и простым, обычным и знаменитым людям своего Отечества стали книги “Я – сын Ваш” Анатолия Стецкевича-Чебоганова, за что трудолюбивый исследователь и хранитель отечественного культурного наследия получил специальную премию Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства. Исследование Анатолия Стецкевича-Чебоганова высоко оценено известными отечественными и зарубежными учеными, творческой общественностью.


Честный, интеллигентный, светлой души Человек, многое сделавший для сохранения белорусской культуры, восстановления храмов и возведения памятников, для возвращения забытых имен…

И пусть наша белорусская земля, которую он любил и почитал как родной сын будет для него пухом, а Всевышний уготовит для него Царствие Небесное.


Верится, что дело, начатое Анатолием Васильевичем, найдет достойное продолжение у последователей.



Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў

Некрашэвічы герба «Любіч»

«Роднае Слова», 4/2010

Дваранскія роды Карафа-Корбутаў, Рудзінскіх, Тычынаў знаходзіліся ў шматлікіх сваяцкіх сувязях з родам Некрашэвічаў. Гэта добра відаць з нашага радаводу. У маіх прабабак: Матроны Рыгораўны, Агапы Фёдараўны і Арыны Данілаўны, народжаных Некрашэвіч, – быў агульны продак – Павел Сямёнавіч Некрашэвіч. Агапа Фёдараўна стала жонкай Гервазія Тычыны, Матрона Рыгораўна – жонкай яго сына Якава. Ну, а Арына Данілаўна выйшла замуж за Сцяпана Рудзінскага.

Вывучыўшы карані знакамітага прадстаўніка роду Некрашэвічаў – першага віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі Сцяпана Міхайлавіча Некрашэвіча (1883 – 1937), я зразумеў, што ўсе тры мае прабабкі – яго блізкія родзічы.

Акрамя таго, удалося высветліць, што ў Сцяпана Міхайлавіча ёсць прамыя продкі з нашага роду Карафа-Корбутаў: прабабка яго бацькі, Агата Васільеўна, прыходзілася роднай сястрой Івану Васільевічу Карафа-Корбуту, дзеду Наталлі Васільеўны – маёй прабабкі.

Вядома, што многія прадстаўнікі роду Некрашэвічаў былі звязаны сваяцкімі сувязямі з выбітнымі асобамі беларускай інтэлігенцыі. Так, дачка Алены Рыгораўны Некрашэвіч – Алена Міхайлаўна – стала жонкай народнага паэта БССР Петруся Броўкі. Цікава, што Алена Рыгораўна з’яўляецца стрыечнай сястрой Сцяпану Некрашэвічу.

Зарына Уладзіміраўна Кулеўская, траюрадная пляменніца Сцяпана Міхайлавіча, выйшла замуж за сына Якуба Коласа Данілу Міцкевіча.

Многія слаўныя старонкі з гісторыі роду Некрашэвічаў, схаваныя ў далечыні стагоддзяў, адкрыліся мне дзякуючы архіўным матэрыялам.

Няпростая была ў прадстаўнікоў гэтага роду доля. За многія стагоддзі яны спазналі славу і веліч, узлёты і падзенні. Але ніводны дакумент не расказаў пра несумленнасць, дбанне пра асабістую выгоду, здраду і зайздрасць. Наадварот, заўсёды гаворка ідзе “пра высакароднасць паходжання”, працалюбства і адданасць абавязку.

Нават герб “Любіч”, якім карысталіся Некрашэвічы, сведчыць, паводле польскіх летапісцаў, пра вялікія ваенныя паслугі, аказаныя Айчыне ў старажытныя часы, і “абаронен дваранскай перавагай”. А ў гербе тым: у блакітным полі шчыта сярэбраная падкова ўніз рагамі, на ёй стаіць кавалерскі крыж, другі крыж у сярэдзіне падковы, над прылбіцай з каронай тры страусавыя пёры. Ужо само пералічэнне: і шчыт, і шлем, і падкова, і кавалерскі крыж – гаворыць пра тое, кім былі ўладальнікі герба. Адна са старажытных грамат расказвае, што харунжыю Сямёну Некрашэвічу самім каралём польскім Жыгімонтам Трэцім “дозволено купить от Василия Сегеня землю Лопоце называемую”. А народжаны ад яго сын Павел па духоўным завяшчанні 1639 г. адпісаў сваім тром сынам Хрыстафору, Івану і Нікіфару вотчынны маёнтак “Некращевизна именуемое, имение же Лопоце, отцом Семёном приобретённое, записал из тех сыновей своих двум последним”.

Значыць, Сямён Некрашэвіч з’яўляўся харунжым і знаходзіўся ў пашане ў самога караля Жыгімонта Трэцяга. Яго нашчадкі таксама не былі абдзелены ўвагай высокіх заступнікаў. Як відаць з прывілеяў польскіх каралёў 1647, 1654, 1665, 1689 гг., сыны Сямёна Хрыстафор і Ізідор мелі званні чашніка і стольніка адпаведна, а яго ўнук Сцяпан знаходзіўся на пасадзе пасланніка Чарнігаўскага ваяводства.

Тут важна ўдакладніць, што ад згаданых вышэй сыноў Сямёна Некрашэвіча і пайшлі галіны родаў маіх прабабак: Агапы – ад Івана, Арыны (як і акадэміка Сцяпана Міхайлавіча Некрашэвіча) – ад Хрыстафора, Матроны – ад Нікіфара.

Дакументы наступных часоў сведчаць, што справы, распачатыя дзядамі і бацькамі, былі прадоўжаны наступнымі пакаленнямі. Пра гэта, у прыватнасці, гаворыць пастанова Мінскага дэпутацкага дваранскага сходу ад 9 сакавіка 1854 г. Яна далучыла і прызнала “ў дваранскай годнасці” Лявона, Антона і Лаўрэнція Некрашэвічаў.

Дзе ж жылі слаўныя прадстаўнікі роду Некрашэвічаў, дзе іх малая радзіма? Тады жонак і мужоў не ездзілі шукаць на край свету, ды і пасля жаніцьбы, хутчэй за ўсё, заставаліся жыць дзесьці побач. А побач – гэта Слуцкі рэгіён з яго наваколлем. І зямля “Лопоце называемая”, і маёнтак Некрашэвізна, і засценкі Сыцянец, Кулакі, Млынка, Куляшы, Шабунькі – усе яны там. Назвы некаторых і да сёння захаваліся. Ды і цэрквы, прыхаджанамі якіх былі Некрашэвічы, старобінская Мікалаеўская, цараўская Іаана-Багаслоўская, прусаўская Раство-Багародзіцкая, пагостаўская Іаана-Прадцечанская, знаходзіліся зусім недалёка адна ад адной. Прывяду цікавую гісторыю, што пацвердзіць родавую вернасць Некрашэвічаў свайму краю. Самуіл Некрашэвіч, які пакінуў родавае гняздо і пераехаў у пошуках лепшай долі пад Парычы, выбіраць жонку прыехаў дадому. Яго спадарожніцай стала Ірына Сямёнаўна, будучая прабабка акадэміка С. Некрашэвіча з нашага роду Івашкевічаў. Вянчанне праходзіла ў пагостаўскай Стрэчанскай царкве 8 студзеня 1822-га. Падобных прыкладаў шмат.

Праўда, з часам, калі сем’і павялічваліся, калі кожнаму сыну трэба было даць свой надзел зямлі, прыйшлося Некрашэвічам асвойваць новыя мясціны пад сонцам. Нехта паехаў на Мазыршчыну, нехта – на Бабруйшчыну, а продкі Сцяпана Міхайлавіча перабраліся пад Парычы разам з Карафа-Корбутамі і Рудзінскімі, з якімі былі ў блізкім сваяцтве. Жылі ў засценках Вікторын, Дражня, Майсееўка, Данілаўка. Па архіўных дакументах добра прасочваюцца прычыны і час пераездаў, відаць, як пашыраецца і ўмацоўваецца род, як маладыя сем’і пакідаюць вотчыны і абжываюцца на новых надзелах.

Вось акладныя лісты дадатковых збораў з дробнапамесных уладальнікаў трэцяга стана Бабруйскага павета за 1893 г. У іх значыцца некалькі Некрашэвічаў. Рыгор Некрашэвіч, які валодаў фальваркам Лучак, а ў ім – 40 дзесяцін зямлі, 32 дзесяціны лесу. У Івана Некрашэвіча з фальварка Сялец было 25 дзесяцін зямлі і 25 дзесяцін лесу. У Нікіфара Некрашэвіча, уладальніка фальваркаў Баравое і Пагарэлае, 30 дзесяцін зямлі і 11 дзесяцін лесу. У журнале генеральнай праверкі гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў Забалоцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні за 1894 г. таксама знаходзім прозвішчы Некрашэвічаў. Адзін з іх, Рыгор, “апякае пастаялы двор у вёсцы Закальнае на зямлі княгіні Гагенлое”. Там у яго два памяшканні і “адзін даход, сума гадавога абароту 2500 рублёў, сума чыстага прыбытку 500 рублёў”.

А ўвогуле па купчых крэпасцях набывалі зямлю многія з роду Некрашэвічаў. Яскравае сведчанне гэтаму – спіс землеўладальнікаў Мінскай губерні за 1876 г., дзе сустракаюцца і Пётр, і Сцяпан, і Фёдар, і Васіль, і Іван Некрашэвічы. Выкупілі яны хто 177, хто 117 дзесяцін зямлі ў двух паветах: Мазырскім і Бабруйскім. Дарэчы, у Бабруйскім павеце праз 10 гадоў ужо значылася 12 землеўладальнікаў з роду Некрашэвічаў.

У вёсцы Данілаўка гэтага ж павета, што за некалькі кіламетраў ад Парычаў, грунтоўна ўладкаваўся і Міхаіл Некрашэвіч. У Данілаўцы, якая ў тыя часы лічылася маёнткам, ён меў значны надзел зямлі – 334 дзесяціны (прыкладна 350 га). Гэта ў яго 26 красавіка 1883 г. нарадзіўся сын Сцяпан, якога сёння ведаюць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Найбуйнейшы вучоны-мовазнавец, аўтар шматлікіх навуковых прац, кніг і слоўнікаў, ён неаднаразова прыязджаў на сваю малую радзіму, каб яшчэ і яшчэ раз прыслухацца да каштоўных крыніц народнай мовы.

Дзівосны Парыцкі край, дзе нарадзіўся і вырас Сцяпан Міхайлавіч, знакаміты сваёй старажытнай гісторыяй і цікавымі людзьмі, якія жылі тут на працягу стагоддзяў.

Першае пісьмовае згадванне пра вёску Парычы сустракаецца ў 1639 г. у “інвентарным спіску” Бабруйскага староства. Але ішлі гады, і яна ператварылася ў мястэчка, што разрасталася, напаўнялася людзьмі, тут з’явілася даволі шматлікая яўрэйская абшчына. Пачалі будавацца школа, бальніца, запрацавала вінакурня, канатны і цукровы заводы. А яшчэ ажыла прыстань – у тыя часы найбуйнейшая ва ўсёй акрузе. Тут адбываўся даволі прыбытковы гандаль лесам.

У цэнтры мястэчка бурліла вялікая базарная плошча з бакалейнымі, скабянымі і галантарэйнымі крамамі. Вакол размяшчаліся корчмы і дамы гандляроў. У Парычах і сёння памятаюць, якія бойкія кірмашы праводзіліся тут у тыя далёкія часы. Прадавалася-куплялася ўсё на свеце: тытунь, посуд, мыла, свечкі, а таксама рыба, дары палёў і лясоў, мануфактурныя тавары, коні і розная іншая жыўнасць.

У тыя часы ў Парычах дзейнічала некалькі праваслаўных храмаў, касцёл і сінагога.

Адраджэнне мястэчка супала з новым гістарычным перыядам. Пасля далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі яно было падаравана імператарам Паўлам I свайму фаварыту і прыдворнаму вяльможу адміралу Пятру Іванавічу Пушчыну. Род Пушчыных праславілі на палях бітваў мужныя воіны, а таксама знакамітыя дзекабрысты, браты Іван і Міхаіл. Іх бацька, генерал-лейтэнант і сенатар, Іван Пятровіч Пушчын пабудаваў у Парычах царкву ў гонар Святога Духа. У плане яна нагадвала прадаўгаваты крыж. Пры яго сыне Міхаіле была складзена белакаменная царква, яе прыхаджанамі з’яўляліся некалькі пакаленняў Некрашэвічаў. Там 2 студзеня 1850 г. хрысцілі Міхаіла Паўлавіча – бацьку акадэміка Сцяпана Некрашэвіча, а 7 ліпеня 1915 г. адпявалі яго маці – Еву Дзмітрыеўну.

Багаты на гісторыю і культуру, Парыцкі край, што захоўвае мноства старажытных таямніц, стаў той крыніцай, з якой Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч чэрпаў натхненне для сваёй шматграннай працы.

Беларускі мовазнавец прайшоў вялікую і складаную дарогу жыцця. Першапачатковую адукацыю ён атрымаў у сваёй Данілаўцы ад вясковага “дарэктара”. А потым былі Панявежская настаўніцкая семінарыя, Віленскі настаўніцкі інстытут. Аднак працаваць па спецыяльнасці Сцяпану Некрашэвічу давялося нядоўга. Грымнула Першая сусветная вайна, і маладога настаўніка прызвалі ў армію. У 1917 г. пасля лютаўскай рэвалюцыі добра адукаваны, разважлівы і разумны салдат быў выбраны членам армейскага камітэта 6-й арміі, працаваў у воінскіх часцях.

Гэтая праца прывяла потым у Адэсу. Прыехаўшы на канферэнцыю, Сцяпан Некрашэвіч затрымаўся ў паўднёвым украінскім горадзе на некалькі гадоў, працуючы на карысць роднай Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны і дзейнічаў Беларускі нацыянальны камісарыят, які дапамагаў салдатам-беларусам. А калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, стаў яе прадстаўніком у гэтым рэгіёне.

Працуючы ў губернскім аддзеле народнай асветы Адэсы, Сцяпан Некрашэвіч змог адкрыць “30 пачатковых беларускіх школ і беларускую змешаную гімназію ў саставе першых чатырох класаў”. Такія лічбы здадуцца неверагоднымі, калі ўспомніць час і месца, у якім гэта ўсё адбывалася!

Мне здаецца, Сцяпан Міхайлавіч зразумеў сваё прызначэнне, убачыў свой шлях. І, вярнуўшыся на радзіму ў 1920 г., з вялікім натхненнем узяў удзел у развіцці нацыянальнай культуры і стварэнні сучаснай літаратурнай мовы. Пачалося дзесяцігоддзе напружанай навуковай і грамадскай працы. Яго неаднаразова выбіраюць дэлегатам усебеларускіх з’ездаў Саветаў, членам ЦВК БССР, ён становіцца старшынёй першай шматгаліновай навукова-даследчай установы краіны – Інстытута беларускай культуры, а 26 снежня 1928 г. Сцяпан Некрашэвіч быў зацверджаны правамоцным членам і першым віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі. Яшчэ праз год – ён дырэктар Інстытута мовазнаўства. Здавалася б, такая нагрузка, столькі спраў і абавязкаў. Але малады акадэмік паспяваў ствараць кнігі і слоўнікі, весці вялікую навуковую працу, выдаваць даследаванні па мовазнаўстве. Вынікам яго дзейнасці стала навуковая праца “Да характарыстыкі беларускіх гаворак Парыцкага раёна” (1929). Навуковец неаднаразова ездзіў на сваю малую радзіму. Менавіта ў гэтым рэгіёне ён змог адчуць усю паўнату і першародную прыгажосць роднай мовы. Нездарма галоўным сэнсам жыцця Сцяпана Міхайлавіча стала адраджэнне беларускай мовы. Гэта зблізіла яго з такімі выбітнымі прадстаўнікамі беларускай культуры, як Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Кандрат Крапіва. Яны працавалі разам, і мы бачым іх побач на многіх фотаздымках таго часу.

Аднак на гарызонце ўжо згушчаліся новыя хмары. Бальшавікі пачалі рыхтаваць новую вайну супраць свайго народа: на гэты раз супраць перадавога сялянства і інтэлігенцыі. Пакуль гэта былі толькі першыя хвалі, першыя прыкметы вялікай бяды. Сцяпан Міхайлавіч, напэўна, адчуваў іх і хацеў з’ехаць: невыпадкова летам 1930 г. яны разам з акадэмікам В. Ластоўскім накіраваліся ў навуковую камандзіроўку ў Томскую вобласць, дзе хацелі вывучаць жыццё і побыт беларускіх перасяленцаў. Але для магутных рэпрэсіўных органаў не існавала вялікіх адлегласцей.

Раніцай 21 ліпеня 1930 г. на параходзе “Табольск”, што плыў па сібірскай рацэ Об, беларускія навукоўцы С. Некрашэвіч і В. Ластоўскі былі арыштаваны.

Нядаўна мне ўдалося ўбачыць у архіве КДБ дакументы, якія датычаць арышту і допытаў Сцяпана Некрашэвіча, а таксама прыгавораў яму. Найперш цікавіла, якія абвінавачванні прад’явілі вядомаму вучонаму, пасадзіўшы за краты ў далёкім 1930?м. А абвінавачванні гучалі так: былы член партыі беларускіх эсэраў, былы консул Беларускай Народнай Рэспублікі ў Адэсе, які з 1921 г. нібыта з’яўляўся членам кіруючага цэнтра контррэвалюцыйнай арганізацыі “САБ – СВБ” (Саюз адраджэння Беларусі – Саюз вызвалення Беларусі), здзяйсняў сувязь і здабываў важную інфармацыю, выкарыстоўваючы для гэтага замежныя камандзіроўкі, наладзіў і падтрымліваў кантакты з платонаўскай манархічнай арганізацыяй.

Сцяпана Некрашэвіча выслалі ў г. Сарапульск Удмурцкай АССР тэрмінам на пяць гадоў. Там ён працаваў планавіком-эканамістам, бухгалтарам і верыў у свой светлы дзень. Але дзень той так і не настаў. Вучонага яшчэ раз арыштавалі. У абвінаваўчым заключэнні сцвярджалася, што Сцяпан Міхайлавіч з’яўляўся агентам польскай разведкі з 1920 г., па заданні якой праводзіў шпіёнскую работу на тэрыторыі СССР і вербаваў новых асоб для ўдзелу ў агентурнай працы, быў членам нацыянал-фашысцкай арганізацыі з 1917 г., праводзіў шкодніцкую працу ў сістэме народнай адукацыі Беларусі.

Фінал гэтай сумнай гісторыі няцяжка было прадказаць. Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР 19 снежня 1937 г. прыгаварыла Сцяпана Міхайлавіча Некрашэвіча да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй усёй асабістай маёмасці. Прысуд быў выкананы літаральна на наступны дзень.

Жонка рэпрэсіраванага навукоўца Марыя Сяргееўна Ціманькова, не вытрымаўшы выпрабаванняў, рана пайшла з жыцця.

Пастановай Вярхоўнага суда БССР ад 10 чэрвеня 1988 г. Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч быў рэабілітаваны.

Незвычайна склаўся і лёс сястры Сцяпана Міхайлавіча – Ганны Акановіч. У час Другой сусветнай вайны яна выехала спачатку ў Германію, потым, пасля смерці мужа, у 1950-я гг. выкладала ў Нью-Йорку ў вядомай школе Міхельсона разам з прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі – М. Міцкевічам, М. Тулейкам, М. Каханоўскай.

Кланяюся ўсяму слаўнаму і шматпакутнаму роду Некрашэвічаў і веру, што “чалавек па натуры сваёй не востраў. Ён кавалачак Кантынента, частка цэлага. Хто б ні памёр, гэта адмірае часціца цябе, бо ў табе змяшчаецца чалавецтва…”

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў.

Пераклад з рускай мовы.
Працяг будзе.
Аўтар ахвяруе ганарар на развіццё часопіса.

Все статьи »