ПАМЯТИ АНАТОЛИЯ СТЕЦКЕВИЧА-ЧЕБОГАНОВА


26 марта 2019 года после тяжелой неизлечимой болезни ушел из жизни известный исследователь, писатель, меценат, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь Анатолий Васильевич Стецкевич-Чебоганов.

Многие годы Анатолий Васильевич занимался исследованием своего рода. И это исследование, как отмечал сам Анатолий Васильевич, со временем переросло в изучение истории Отечества. За годы самоотверженного труда изучено более 40 древних дворянских родов.


“Река моя! Родовод мой! Вы не канули в Лету! Судьбе было угодно, чтобы я стал летописцем вашим”, – отмечал Анатолий Васильевич, который своим основательным генеалогическим исследованием вернул нас, белорусов, к родовой памяти. Основным духовным делом жизни по созданию книжной энциклопедии по генеалогии не только своего рода, но и белорусского дворянства, он показал каждому из нас пример любви и уважения к собственным предкам, к собственной семье, к родным корням и истокам.


Потомок древнего дворянского рода, исследователь белорусской культуры, автор серии книг под общим названием “Я – сын Ваш: Летопись белорусской шляхты”, издание которых осуществлялось по благословению Высокопреосвященнейшего Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси Филарета.


С 2011 по 2018 год книги Анатолия Стецкевича-Чебоганова выходили в издательстве “Белорусская Православная Церковь” – на русском языке, в редакции журнала “Роднае слова” – на белорусском. Всего вышло 7 фундаментальных томов, из которых читатели узнали о жизненном пути представителей древних дворянских родов Беларуси, среди которых Стецкевичи, Сацкевичы-Стецкевичи герба “Костеша”, Карафа-Корбуты герба “Корчак”, Некрашевичи герба “Любич”, Татуры герба “Донброва”, Севруки герба “Курч”, Керножицкие герба “Юноша”, Моствиловичи герба “Доленга”, Артишевские герба “Роля”, Сыцько герба “Остоя”, Казановичы герба “Гржимала”, Тычины гербов “Тучинский” и “Тржаска”, Ждановичи-Гуриновичи герба “Любич”, Забелло герба “Топор”, Глинские, Лиходеевские, Глинские-Лиходиевские гербов “Глинский”, “Ястребец”, “Ясенчик”; мещанские роды Казанкины и Чебогановы и др.


Летописью-гимном родной земле, ее многовековой истории и простым, обычным и знаменитым людям своего Отечества стали книги “Я – сын Ваш” Анатолия Стецкевича-Чебоганова, за что трудолюбивый исследователь и хранитель отечественного культурного наследия получил специальную премию Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства. Исследование Анатолия Стецкевича-Чебоганова высоко оценено известными отечественными и зарубежными учеными, творческой общественностью.


Честный, интеллигентный, светлой души Человек, многое сделавший для сохранения белорусской культуры, восстановления храмов и возведения памятников, для возвращения забытых имен…

И пусть наша белорусская земля, которую он любил и почитал как родной сын будет для него пухом, а Всевышний уготовит для него Царствие Небесное.


Верится, что дело, начатое Анатолием Васильевичем, найдет достойное продолжение у последователей.



Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў

Вяртанне да вытокаў

Працяг.Пачатак у № 7.

«Роднае слова», 12/2010



ТЫЧЫНЫ ГЕРБАЎ «ТУЧЫНСКІ» І «ТРЭСКА»

Герб «Трэска» роду Тычынаў.

У другой палове ХVIIІ ст. Марыяна Васільеўна са старажытнага роду Карафа-Корбутаў выйшла замуж за Івана Рыгоравіча, прадстаўніка слаўнага роду Тычынаў. Іх сын Гервазій быў жанаты з Агаф’яй Фёдараўнай Некрашэвіч. Карафа-Корбуты, Тычыны і Некрашэвічы жылі ў той час у суседніх маёнтках, сябравалі і былі прыха-джанамі адной царквы — старобінскай Мікалаеўскай. У сярэдзіне ХIХ ст. праўнучка Марыяны Васільеўны — Аляксандра Якаўлеўна Тычына — выйшла замуж за Платона Карафа-Корбута. Вянчанне адбылося ў пагосцкай Уваскрасенскай царкве. Так, спачатку Марыяна Васільеўна ўвайшла ў род Тычынаў, а затым яе праўнучка вярнулася ў род Карафа-Корбутаў. Гэтая гісторыя сведчыць пра цеснае перапляценне дваранскіх родаў. Жылі маладыя ў роднай для многіх пакаленняў маіх продкаў вёсцы Кутнева Слуцкага павета. Тут яны і пахаваны на мясцовых могілках у 1884 г., дзе ўстаноўлены помнікі, якія мне ўдалося адшукаць.

Герб «Тучынскі» роду Тычынаў.

Дваранскі род Тычынаў, акрамя Кутнева, пакінуў след у вёсцы Дудкі і засценку Залессе, а таксама ў Тычынах, што за два кіламетры ад сучаснага горада Салігорска. Раней гэтае месца называлася Старым Рэчышчам, але ў канцы ХVI ст., калі Рыгор Тычына за ваенныя заслугі атрымаў ад слуцкага князя Юрыя Алелькавіча на вечныя часы землі ва ўрочышчы каля ракі Случ, яно стала называцца Тычынамі.

Над родам Тычынаў зіхацелі два гербы: герб «Тучынскі», пра які ёсць запіс у актавай кнізе слуцкага земскага суда ад 25 жніўня 1802 г., і новы герб «Трэска», сведчанне пра яго з’явілася праз дваццаць гадоў пасля гэтага.

З польскіх крыніц вядома гісторыя герба «Тучынскі»: аднаму з сенатараў Рымскай імперыі вялікім цэзарам было пажалавана Паморскае княства. Спадчыннікі сенатара, князі паморскія, у пачатку ХIV ст. сталі называцца дэ Ведэламі. Адзін з іх, граф, у 1379 г. валодаў у Польскім Каралеўстве шэрагам маёнткаў, сярод якіх быў і маёнтак, што называўся Тучнай. Ад яго нібыта пайшоў род і герб Тучынскіх.

У шлеме герба — выява залатой панны, у цэнтры — сонца з мальтыйскім крыжом. Пра знатнасць роду і павагу да яго гаворыць ахоўная грамата 1528 г. караля польскага Жыгімонта I (Старога), якой ён абараняе ад інквізіцыі прадстаўніка дэ Ведэлаў — Мацвея Тучынскага. Аднак яго нашчадкі ў пачатку ХIХ ст. пры пераходзе ў расійскае дваранства прынялі яшчэ адзін герб — «Трэска», у ім на полі нябеснага колеру — няпоўны месяц, над яго рагамі знаходзіцца меч рукаяткаю ўгору, а пад ім другі меч — рукаяткаю ўніз. На шлеме герба сем паўлінавых пёраў і такая ж выява, што і на шчыце. Гэтае апісанне пацвярджае старажытную гісторыю, паводле якой рыцар па імені Траска выратаваў у баі караля польскага Баляслава Храбрага. Калі праціўнік занёс над яго галавой меч, рыцар выбіў яго з рук ворага. І з тых часоў па загадзе ўдзячнага манарха родавы герб рыцара стаў насіць яго імя.

Пячатка Мінскага дэпутацкага сходу на зацвярджэнні ў дваранстве роду Тычынаў ад 26 жніўня 1802 г.

Як сведчаць польскія летапісцы, род Тычынаў старажытны і мае «понесённые для Отечества труды и награждаемы были дворянским достоинством, в течении долгих лет оказывали приверженность к Отечеству». За гэтую вернасць яшчэ ў 1424 г. Тычыны атрымалі маёнтак Уласы на Браслаўшчыне. Напрыклад, дакумент ад 23 чэрвеня 1566 г. пацвярджае, што Сцяпан Міхайлавіч Тычына займаў значную на той час пасаду: «...валодаючы маёнткам Уласы ад караля польскага Жыгімонта Другога пажалаваны, быў браслаўскім земскім пісарам». Сцяпан Міхайлавіч меў сына Рыгора, які, «наследуючы сваіх продкаў, займаўся ваеннаю службаю пры слуцкім князю Юрыю Юр’евічу Алельку і за тое быў узнагароджаны разам з гаспадзінам Філіпам Лаханскім на вечныя і патомныя часы пяццю валокамі зямлі ў вёсцы Пагост пры рацэ Случ ва ўрочышчы Старым Рэчышчам называемым у гэтым жа Слуцкім княстве». Гэта адбылося 6 сакавіка 1581 г.

Помнік Івану Якаўлевічу Тычыну ў вёсцы Кутнева Слуцкага раёна.

З архіўных дакументаў мы даведваемся, што «ў трэцім калене ад Рыгора Сцяпанавіча нарадзілася двое сыноў. Іван, які быў харунжым яго каралеўскай вялікасці казацкага сцяга, і Восіп — пісар новасаленскага збору Мінскай каморы». Братам была нададзена «прывілея князя Януша Радзівіла, палявога гетмана Вялікага Княства Літоўскага, спадчынніка князя Юрыя Юр’евіча Алелькі, якая пацвярджае раней пажалаваныя пяць увалок зямлі ў Старым Рэчышчы», і ахоўны ліст на гэтыя землі, а таксама на маёнтак Уласы, які належаў Тычынам са старажытных часоў.

Ёсць сведчанне, што ў чацвёртым калене ад харунжага польскіх войскаў Івана Рыгоравіча Тычыны «нарадзілася трое сыноў: Міхаіл, Сільвестр і Рыгор». Рыгор Іванавіч — прапрадзед Аляксандры Якаўлеўны Тычыны — таксама атрымаў ад «усепрасвятлейшага караля польскага Уладзіслава IV пацвярджэнне на гэты ж самы маёнтак Уласы». Дакумент датаваны 26 сакавіка 1643 г.

Сыны Івана Рыгоравіча былі людзьмі вядомымі, паважанымі. Не кожнаму выпадае такі гонар, але Рыгор Іванавіч «як сябра ў ліку іншых дваран Навагрудскага ваяводства на сейме генеральнай канферэнцыі пры выбранні на пасад усепрасвяцейшага караля Станіслава Аўгуста знаходзіўся і абавязкі свае выконваў».

Рыгор Тычына разам з братамі атрымаў 20 студзеня 1710 г. ахоўны ліст ад віцебскага кашталяна і камандзіра беларускай дывізіі польскіх войскаў Марціна Міхаіла Агінскага на маёнткі Уласы і Старое Рэчышча.

Тычыны не толькі набывалі землі, але і прадавалі іх. Адбывалася гэта па розных прычынах, хоць асноўныя з іх — клопат пра блізкіх людзей: пасаг дочкам, грашовая падтрымка братоў і сыноў. Пра гэта сведчыць цікавы дакумент Мінскага гродскага суда ад 30 снежня 1784 г., паводле якога браты Іван і Васіль, сыны Рыгора, і Іван Сільвестравіч Тычыны прадаюць частку маёнткаў Тычыны і Дудкі.

Помнік Аляксандры Якаўлеўне Карафа-Корбут (Тычыне) у вёсцы Кутнева Слуцкага раёна.

Увогуле лёс спрыяў Тычынам. Напрыклад, сын Міхаіла Іванавіча «двухіменны Восіп-Казімір» быў харунжым міліцыі князя Караля Радзівіла, віленскага ваяводы, а брат Самуіл з’яўляўся падканюшым князя. Дарэчы, і сыны Самуіла Міхайлавіча выйшлі ў людзі. Адзін з іх, Павел, служыў паручнікам у расійскіх войсках.

Як бачым, многія прадстаўнікі роду Тычынаў абаранялі Айчыну, займалі значныя вайсковыя пасады, валодалі спадчыннымі землямі, таму Мінскі дэпутацкі сход 21 ліпеня 1824 г. быў адзінагалосным: «Род Тычынаў... прызнаўшы сапраўднымі старажытнымі польскімі дваранамі, оных у шостую частку дваранскай радаводнай кнігі Мінскай губерні ўносім». У дакуменце гаворыцца, што Тычыны добранадзейныя, не пазбаўлены маёмасці сілаю закона, не знаходзяцца пад судом. Братоў падтрымала Мінская казённая палата, Слуцкае хрысціянскае таварыства. Сведчанне было падпісана мінскім губернатарам і губернскім прадвадзіцелем дваранства. Гэтым жа дакументам зацверджаны ў дваранстве Іван і Захарый, родныя браты Аляксандры Якаўлеўны Тычыны.

Шматлікія архіўныя звесткі пра прадстаўнікоў роду сведчаць, што Тычыны — патомныя дваране, якія на працягу многіх стагоддзяў годна служылі Айчыне.

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў.

Пераклад з рускай мовы.
Аўтар ахвяруе ганарар на развіццё часопіса
Працяг будзе.

Все статьи »